Учора раніцай адышоў да Бога наш брат Юрый Гаўрылкін, актыўны ўдзельнік Una Voce Ucraina і традыцыйнага каталіцкага руху ў цэлым. Менавіта з яго падачы пачалося адраджэнне дзейнасці ўкраінскай асацыяцыі. Актыўнасць Юрыя не абмяжоўвалася літургічным бокам: ведучы барацьбу з цяжкай хваробай, ён знаходзіў сілы дапамагаць людзям у навяртанні ў каталіцтва. Няхай Бог прыме яго ў свой прыстанак і дапаможа яго блізкім перажыць гэтую страту!
Юрый заўсёды маліўся аб трыдыцыйнай лацінскай Імшы ў Кіеве і моцна хацеў дажыць да таго дня, калі Імша будзе адслужана. Deo gratias, ён дажыў да гэтага дня. Requiem æternam dona ei Domine…

About The Author

Leave a Reply