Статут

грамадскай арганізацыі

Асацыяцыя

"UNA VOCE" Ў БЕЛАРУСІ

"UNA VOCE ALBARUTHENIA"

Прыняты

Устаноўчым сходам

ад " 22 " лютага 2010 г.

Выпраўлены

Асамблеяй асацыяцыі

ад ________

Віцебск, 2010 г.

Раздзел А. Агульныя палажэнні аб Асацыяцыі, яе мэты і членства ў ёй

Артыкул 1. Падставы існавання Асацыяцыі

1. Асацыяцыя "Una Voce" ў Беларусі з'яўляецца некамерцыйнай арганізацыяй і імкнецца для дасягнення устаноўчых мэтаў руху "Una Voce": захаванне багатай літургічнай спадчыны Каталіцкага Касцёла, якая прадстаўлена заходнімі і ўсходнімі літургічнымі традыцыямі, уключаючы лацінскую мову, і яе шырокага ўжытку ў дзейнасці Касцёла на Беларусі. Яна дзейнічае ў рамках прававога поля Рэспублікі Беларусь, у згодзе з Навучаннем Касцёла і падпарадкоўваецца законным патрабаваннем мясцовых Ардынарыяў.

2. Міжнародная федэрацыя "Una Voce" (FIUV) была заснавана як свецкі рух вернікаў Каталіцкага Касцёла ў Рыме 12 красавіка 1966 г. Асацыяцыя "Una Voce ў Беларусі" ўваходзіць у FIUV на правах нацыянальнай асацыяцыі.

Артыкул 2. Мэты руху "Una Voce".

1. У якасці свецкага каталіцкага руху прымаць захады дзеля арганічнага аднаўлення Літургіі згодна з яе прыродай і традыцыямі лацінскага рыту.

2. Забяспечваць захаванне (як на практыцы, так і ў касцёльным заканадаўстве) выкарыстання традыцыйнай Рымскай Імшы ў тым выглядзе, як яна акрэслена ў Рымскім Імшале, выданым Папам бл. Янам ХХІІІ ў 1962 г., у якасці адной з прызнаных і шанаваных форм эўхарыстычнага служэння ў літургічным жыцці па ўсім свеце.

3. Дамагацца свабоды выкарыстання ўсіх іншых рымскіх літургічных кніг, якія змяшчаюць больш раннія формы літургічнай дысцыпліны лацінскай традыцыі (пар. motu proprio Папы Яна Паўла II "Ecclesia Dei adflicta", п. 5).

4. Забяспечваць захаванне ў Рымскай Каталіцкай Царкве лацінскай мовы, а таксама грыгарыянскага харалу і свяшчэннага многагалосся.

5. Садзейнічаць абвяшчэнню пазатэрытарыяльных парафій і/або капеланстваў, дзе б ужываліся выключна літургічныя кнігі, якімі карысталіся ў 1962 г.

6. Служыць Касцёлу, дапамагаць членам руху, а праз іх апостальства - і ўсім верным Хрыстовым, лепш разумець і свядома ўдзельнічаць у каталіцкай Літургіі як у свяшчэнным дзеянні.

Артыкул 3. Тэрмін дзеяння Асацыяцыі.

Існаванне Асацыяцыі ніякім тэрмінам не абмяжоўваецца.

Артыкул 4. Месцазнаходжанне кіруючых органаў Асацыяцыі.

Кіруючыя органы Асацыяцыі знаходзяцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, у г. Віцебску.

Артыкул 5. Членства ў Асацыяцыі.

1. Прыняцце.

1.1. Асаба, якая выказала жаданне быць прынятай у члены Асацыяцыі, прымаецца рашэннем яе Каардынацыйнага савета.

1.2. Членам Асацыяцыі можа быць асоба каталіцкага веравызнання, якая была ахрышчана ў Каталіцкім Касцёле або прынята ў поўню стасункаў з Ёй, і не адлучаная або не выракшаяся ад Яе фармальным актам, паўналетняя, якая прызнае гэты Статут і названыя ў ім мэты.

2. Спыненне членства ў Асацыяцыі. Членства ў Асацыяцыі спыняецца:

а) пасля скіравання да старшыні Каардынацыйнай рады Асацыяцыі заявы аб выхадзе з яе;

б) рашэннем кваліфікаванай большасці членаў Каардынацыйнай рады ў выпадку, калі пытанне па якой-небудзь прычыне вынесена на галасаванне; пры гэтым патрабуецца, каб асоба, якая можа быць выключана, была пэўным чынам запрошана на паседжанне, і мела магчымасць апраўдацца.

3. Працэдурныя пытанні. Пасля таго, як Каардынацыйная рада Асацыяцыі прыдзе да высновы адносна прыняцця якой-небудзь асобы ў члены Асацыяцыі або яе выключэнні, гэтае рашэнне павінна быць абвешчана той асобе старшынёй Асацыяцыі, які мае абавязку тлумачыць прычыны прыняцця гэтага рашэння.

Раздзел В. Кіруючыя органы Асацыяцыі

Артыкул 6. Агульныя палажэнні.

Займаць якія-небудзь афіцыйныя пасады ў Асацыяцыі можа асаба, якая з'яўляецца яе членам згодна арт. 5 Статута; свецкая і вольная ад абавязкаў паслушэнства ў адносінах да якой-небудзь іншай інстытуцыі, што маглі б тычыцца пытанняў, якія закранаюць (супярэчаць) мэтам Асацыяцыі; прыняўшая Сакрамэнт бежмавання; выбраная на пэўную пасаду згодна Статута і склаўшая адпаведную прысягу, пададзеную ў Дадатку да Статута.

Артыкул 7. Каардынацыйная рада.

1. Асноўным кіруючым органам Асацыяцыі з'яўляецца яе Каардынацыйная рада (далей ? Рада) ў складзе не менш трох і не больш сямі членаў. Усе члены Рады выконваюць свае абавязкі ў ёй дабраахвотна, без якой-небудзь аплаты.

2. На працягу першага года існавання Асацыяцыі ў складзе Міжнароднай Федэрацыі "Una Voce" (Fеderatio Internationalis Una Voce) склад Рады фарміруецца з удзельнікаў устаноўчага схода і можа змяняцца толькі рашэннем самой Рады.

3. Па заканчэнні першага года існавання Асацыяцыі ў складзе Міжнароднай Федэрацыі "Una Voce" склікаецца Асамблея, якая перавыбірае Раду.

4. Старшыня Рады кіруе яе дзейнасцю.

4.1. Старшыня выбіраецца простай большасцю галасоў членаў Радай з яе складу тэрмінам на адзін год, пры гэтым адна і тая ж асоба не можа быць выбранай на старшыню Рады больш за тры разы запар.

4.2. Датэрміновае спыненне паўнамоцтваў старшыні і яго перавыбранне абвяшчаюцца простай большасцю галасоў членаў Рады на скліканым для гэтага спецыяльным паседжанні. Старшыня можа таксама скласці паўнамоцтвы па ўласнай ініцыятыве, папярэдзіўшы аб гэтым Раду ў пісьмовай форме.

4.3. У выпадку, калі пасада старшыні па якой-небудзь прычыне стала вакантнай, сакратар Рады склікае надзвычайнае паседжанне Рады, на якім выбіраецца спаўняючы абавязкі старшыні, які займае гэтую пасаду на наступнай Асамблеі.

5. Члены Рады выбіраюць са свайго складу таксама сакратара Рады і казначэя Асацыяцыі (пры неабходнасці, гэтыя пасады можа сумяшчаць адна асоба).

6. У мэтах духоўнага кіраўніцтва члены Рады могуць запрасіць святара, але ён не мае ў Асацыяцыі ніякіх адміністрацыйных паўнамоцтваў.

7. На кожнай Асамблеі штогод Рада склаае і распаўсюджвае сярод членаў Асацыяцыі справаздачу аб сваёй дзейнасці.

Артыкул 8. Прыняцце рашэнняў.

1. Кожны член Рады мае права голасу на афіцыйных паседжаннях Рады, а таксама на кансультацыях і выбарах, што адбываюцца ў пісьмовай форме. Для вызначэння неабходнага кворума ўлічваюцца ўсе члены Рады, як прысутныя, так і тыя, што адсутнічаюць на паседжанні.

2. Кожны член Рады мае па кожнаму пытанню, па якому трэба прыняць рашэнне, адзін голас.

3. За выключэннем асобых пытанняў, пазначаных у п. 4 арт.8, усе пытанні вырашаюцца простай большасцю галасоў (50% членаў Рады плюс адзін голас). У выпадку, калі галасы членаў Рады падзяліліся папалам, права рашаючага голасу мае яе старшыня.

4. Кваліфікаванай большасцю (2/3) галасоў членаў Рады вырашаюцца наступныя пытанні:

а) прыняцце ў члены Асацыяцыі або выключэнне з яе;

б) любы ўдзел Асацыяцыі ў пачынаннях або публічных выказваннях ад яе імя па пытанням, якія выходзяць за межы, акрэсленыя ў арт. 2;

в) прыняцце рашэнняў аб унясенні зменаў ў дадзены Статут.

Артыкул 9. Адміністрацыйныя функцыі.

1. Старшыня Рады склікае яе паседжанні кожны раз, калі таго патрабуюць інтарэсы Асацыяцыі. Кожнае паседжанне Рады і, у прыватнасці, кожнае галасаванне на яе паседжаннях, афармляецца адпаведным пратаколам.

2. Рада на чале са сваім старшынёй нясе адказнасць за ўсю дзейнасць Асацыяцыі. Ёй належыць уся поўня адмістрацыйнай улады ў Асацыяцыі.

3. Сакратар Рады ў згодзе са старшынёй забяспечвае падрыхтоўку і правядзенне паседжанняў Рады, складае і захоўвае пратаколы і іншую дакументацыю, а таксама вядзе перапіску з міжнароднымі кіруючымі органамі руху "Una Voce".

4. Казначэй Асацыяцыі пад кіраўніцтвам Рады кіруе матэрыяльнымі сродкамі, якія знаходзяцца ў распараджэнні Асацыяцыі (уключаючы і грашовыя).

Артыкул 10. Асамблея.

1. Вышэйшай уладай у Асацыяцыі з'яўляецца яе Асамблея.

2. Па сканчэнні першага года існавання Асацыяцыі у складзе Міжнароднай Федэрацыі "Una Voce", а затым - штогадова, не радзей, чым раз у пятнаццаць месяцаў, каардынацыйны савет склікае Асамблею, у якой маюць права прымаць удзел усе члены Асацыяцыі. У выпадку немагчымасці асабістага удзелу каго-небудзь з членаў Асацыяцыі, ён павінен у пісьмовай форме уведаміць каардынацыйны савет аб тым, што перадае сваё права голасу каму-небудзь з іншых членаў (свайму прадстаўніку на галасаванні). Для правядзення Асамблеі неабходна, каб у ёй удзельнічалі асабіста альбо праз прадстаўнікоўне менш чым 50% членаў Асацыяцыі. Калі член Асацыяцыі, які адпаведным чынам паінфармаваны аб правядзенні Асамблеі і не маючы уважлівых прычын не прысутнічае на ёй і не прызначае свайго прадстаўніка для галасавання, гэта можа паслужыць аснаваннем для рашэння каардынацыйнага савета аб яго выключэнні з Асацыяцыі.

3. Калі каардынацыйны савет палічыць патрэбным ён можа таксама склікаць пазачарговую Асамблею, да якой прад'яўляюцца тыя ж патрабаванні. У выпадку, калі каардынацыйны савет атрымае пісьмовае патрабаванне аб правядзенні пазачарговай Асамблеі б больш чым 50 працэнтаў членаў Асацыяцыі, ён павінен склікаць не пазней чым у два месяцы.

4. У паўнамоцтвы Асамблеі ўваходзіць:

а) унясенне паправак у дадзены Устаў - дзвюма трэцімі галасоў удзельнікаў Асамблеі асабіста альбо праз прадстаўнікоў ;

б) заслухоўванне справаздачы каардынацыйнага савета і правядзенне яго і правядзенне яго перавыбараў: альбо шляхам падцвярджэння існуючага складу каардынацыйнага савету - дзвюма трэцімі галасоў у дзельнікаў Асамблеі; альбо, пры іншым рашэнні, шляхам вызначэння ліку членаў каардынацыйнага савета (у межах ад трох да сямі) - простай большасцю галасоў удзельнікаў Асамблеі , пасля якога адбываецца пісьмовае тайнае галасаванне бюлетэнямі, пры якім у склад савета ўваходзіць вызначаны раней лік кандыдаў, што набралі найбольшую колькасць галасоў, пасля чагого іх спіс канчаткова зацвярджаецца простай большасцю галасоў удзельнікаў Асамблеі;

в) заслухоўванне справаздачы казначэя Асацыяцыі і падцвярджэнне альбо адмова у падцвярджэнні даверу Асацыяцыі у адносінах да яго - простай большасцю галасоў удзельнікаў Асамблеі;

г) устанаўленне членскіх складак - простай большасцю галасоў удзельнікаў Асамблеі;

д) выкананне якіх-небудзь іншых дзеянняў ад імя Асацыяцыі - простай большасцю галасоў удзельнікаў Асамблеі у выыпадку, калі гэтыя дзеянні знаходяцца в рамах устаўных мэтаў, абумоўленых арт. 2; альбо дзвюма трэцімі галасоў удзельнікаў Асамблеі ў іншых выпадках.

Частка С. Даходы Ассацыяцыі

Артыкул 11. Крыніцы даходаў.

1. Матэрыяльныя рэсурцы Асацыяцыі фарміруюцца з:

а) Членскіх складак, якія першапачаткова вызначаюцца пастановай каардынацыйнага савета, а затем - пастановай штогадовай Асамблеі;

б) Ахвяраванняў і завяшчанняў, у тым ліку мэтавых, што тнакіроўваюцца у адрас Асацыяцыі яе членамі, іншымі асобамі і арганізацыямі.

Артыкул 12. Упраўленне сродкамі.

1. Упраўленне матэрыяльнымі сродкамі, што знаходзяцца ў распараджэнні Асацыяцыі, ажыццяўляе казначэй Асацыяцыі падсправаздачны каардынацыйнаму савету, які нясе перад Ассацыяцыяй маральную і матэрыяльную адказнасць, у тым ліку і за адпаведнае выкарыстанне мэтавых ахвяраванняў. Казначэй падрыхтоўвае штогадовую справаздачу аб вядзенні давераных яму спраў і прадстаўляе яе на разгляд на пачатку каардынацыйнаму савету, а потым - Асамблеі.

2. У неабходным выпадку каардынацыйны савет можа прыцягнуць для праверкі матэрыяльна-фінансавага палажэння Асацыяцыі эксперта.

3. Каардынацыйны савет прызначае супрацоўніка, які вядзе рэестр уласнасці Асацыяцыі (кніг, рызаў і свяшчэнных сасудоаў і г. д.) з указаннем іх месцазнаходжання.

Частка D. Унясенне зменаў у дадзены Устаў і спененне дзейнасці Асацыяцыі

Артыкул 13. Парадак унясення зменаў Устаў

Змяненні у дадзены Устаў могуць быць унесены толькі Асамблеей, за выключэннем арт. 2 і 14, якія не могуць быць зменены.

Артыкул 14. Умовы роспуску Асацыяцыі

Асацыяцыя можа быць распушчана толькі ў тым выпадку, калі не менш чым тры чацвёртых членаў - удзельнікаў Асамблеі асабіста альбо праз прадстаўнікоў выявіць такое патрабаванне шляхам адкрытага паіменнага галасавання. У гэтым выпадку астатак матэрыяльных сродкаў, што знаходзяцца ў распараджэнні Асацыяцыі, накіроўваюцца каардынацыйным саветам на карысць якой-небудзь арганізацыі, што мае аналагічныя мэты, у Беларусі альбо, калі гэта немагчыма, за мяжой.